ARTSphera.com.ua продажа и покупка произведений искусства картин работ мастеров

Русский Украинский Английский Немецкий Французский
Зарегистрировано: [1975] мастеров, [365] посетителей.
Опубликовано: [32817] работ.

Поиск по:
RSS feed
Последние новости
Музей азиатского искусства Crow демонстрирует современную японскую керамику
Первая персональная выставка новых произведений художника Яна-Оле Шимана в Касмине открылась в Нью-Йорке
Выставка посвящена голове как мотиву в искусстве
МоМА получает большой подарок от работ швейцарских архитекторов Herzog & de Meuron
Выставка отмечает Андреа дель Верроккьо и его самого известного ученика Леонардо
Последние статьи
«Где командовали высшие существа: Генрих Нюссляйн и друзья» открывается в галерее Гвидо В. Баудаха
Новая экспозиция Высокого музея посвящена искусству южных backroads
Выставка в Глиптотеке предлагает скульптурную одиссею 1789-1914 годов
Первая большая ретроспектива американского фотографа Салли Манн отправляется в Хьюстон
Tate Modern открывает крупную выставку работ пионерской художницы Доротеи Таннинг
Neo-Op: выставка Марка Дагли открывается в галерее Дэвида Ричарда
Выставка новых работ американской художницы Кэтрин Бернхардт открывается в Ксавье Хуфкенс
Вид искусства
Живопись(22953)
Другое(3334)
Графика(3261)
Архитектура(1969)
Вышивка(1048)
Скульптура(617)
Дерево(445)
Куклы(302)
Компьютерная графика(281)
Художественное фото(273)
Дизайн интерьера(254)
Церковное искусство(196)
Народное искусство(193)
Бижутерия(119)
Текстиль (батик)(107)
Керамика(105)
Витражи(103)
Аэрография(74)
Ювелирное искусство(66)
Фреска, мозаика(64)
Дизайн одежды(61)
Стекло(57)
Графический дизайн(38)
Декорации(26)
Лоскутная картина(14)
Флордизайн(9)
Пэчворк(4)
Бодиарт(3)
Плакат(2)
Ленд-арт(2)
Театр. костюмы(0)
День рождения
Евгений Стукальский Викторович
Санан Самедов Сабир
Санан Самедов Сабир Ог.
Харитонов Игорь Владимирович
Полезные ссылки
Ежевика - товары для рукоделия
Облако тегов
Система Orphus


Просмотров: 2170

Параўнальны аналіз твораў: М. Селяшчука «Канец сезона туманаў», У. Кожуха «Чаканне» і А. Бур'яка «Yes smoking»


Параўнальны аналіз твораў: М. Селяшчука «Канец сезона туманаў», У. Кожуха «Чаканне» і А. Бур'яка «Yes smoking»

 

Творы М. Селешчука “Канец сезону туманаў”, У. Кожуха “Чаканне” і А. Бур’яка “Yes smoking” прадстаўляюць вобраз жанчыны у розны перыяд гісторыі развіцця беларускага мастацта.

На працягу апошніх 20-ці год здарылася шмат падзей, якія карэнным чынам змянілі жыццевыя погляды на свет.

На прыкладзе дадзеных твораў можна прасачыць развіцце жаночага партрэта ў беларускім жывапісу на працягу трох дзесяцігоддзяў:   з сярэдзіны 80-х гг. XX ст. па цяперашні час

Увогуллі, партрэт, адзін з першых жанраў у беларускім мастацтве, які стаў развівацца без уплыва царквы. На Беларусі, пачыная з эпохі Сярэднявечча, былі пашыраны: данатарскі партрэт, пахавальны партрэт, сармацакі партрэт.  

На мяжы 1970-х – 1980-х гг. на выставах пачаў актыўна паказваць свае жывапісныя карціны Мікалай Селяшчук. Менавіта ў гэты час у савецкім мастацтве склаўся тып “канцэптуальнай” карціны. Лідэрамі, “заканадаўцамі” у распрацоцы гэтага кірунку былі маскоўскія і прыбалтыйскія мастакі. Селяшчук адным з першых сярод беларускіх творцаў пайшоў гэтым шляхам. Прычым застаўся самім сабою, самабытна-арыгінальным. І па сваей творчай манеры, і па стылістыцы ен не падобны ні на каго з зачынальнікаў руху. Магчыма гэтаму паспрыяў ягоны багаты вопыт графічнай працы, бо новы кірунак жывапісу прадугледжваў падкрэсленую літаратурнасць прыемаў. Разгорнытая апаведальная алегорыя, емістая метафара, адметная сімвалічная вобразнасць з’яўляліся характэрнымі рысамі стылістыкі графічных твораў Мікалая Селешчука. Цяпер ен пачаў увасабляць такое свае бачанне свету і ў жывапісных кампазіцыях. Гэта было нечакана, выбухова для беларускага жывапісу тых гадоз і адразу выклікала да Селешчука павышаную ўвагу і цікавасць.

Мастацкі свет Міколы Селешчука ўяўляецца складаным і супярэчлівым, але стабілізаваным у сваёй зададзенасці. Ён мастак-аналітык, у яго кожны твор нясе новую думку пра жыццё, непадобную да ранейшых, часам нават адарваную ад падобных іншых. Яго манера — драбленне рэчыўнага свету на дэталі, псіхалагічнага жыцця герояў — на духоўныя фрагменты. А працэс сінтэзу, стварэння новага эстэтычнага свету нярэдка адбываецца за межамі непасрэдна зрокавага ўспрымання карціны. Гэта працэс больш унутраны, разлічаны на інтэлект гледача, якога да сатворчасці дзе-нідзе падштурхвае і назва твора.

Галоўныя героі Селешчука — прыгожыя, вельмі прыгожыя жанчыны, матылі і казюлі, дрэвы і травы, казачныя персанажы, якія выглядаюць як ілюстрацыі да чарадзейнага свету Гофмана. Жанчыны ярка апранутыя, як кажуць, эфектна пададзеныя, ідэал прыгажосці мастака. Бывае здаецца, што гэтая знешняя, «бліскучая» прыгажосць часам даволі павярхоўная, не суадносіцца з душой чалавека. У выніку твору бракуе духоўнасці, цэласнасці. Успрыманне карціны як твора мастацтва падмяняецца любаваннем прывабньш тварам, модным адзеннем.  

Так успрымаецца і карціна “ Канец сезона туманаў” (1985). Гэты твор ў адрозненні ад другіх прац Селешчука больш змястоўны і па-сапраўднаму шчыры, тут маляўнічая знешнасць не засланяе існага. Партрэт жанчыны быццам выхаплены з жыцця, з той нязвычнай атмасферы, у якой яна жыве, з таго паветра, якое яе ахінае, - вобраз дынамічны, актыўны, скіраваны некуды наперад.

Канкрэтнасць ў адлюстраванні ў адлюстраванні дэталяў, якая часам мяжуе з натуралізмам, дапамагае больш глыбокаму раскрыццю мастацкага вобраза, збліжае яго з рэальным жыццем, прымушае гледача  паверыць ў тое, штог мастак адлюстраваў у сваім творы.

Фігура маладой жанчыны дадзена ў руху, які падкрэсліваецца імклівымі, пакладзенымі надзвычай тэмпераментна мазкамі. Гэтыя мазкі лепяць форму, што паступова пераходзіць у абстрактны фон. У партрэце мастак дасканала перадае характэрныя рысы твару. Пэўная дакументальнасць і непаўторнасць дала мастаку магчымасць стварыць пасапраўднаму рамантычны вобраз.

Творчасць Уладзіміра Кожуха звязана з жывапісным аднаўленнем жыццевай рэальнасці ў яе непасрэдным ўспрыманні. У яго творах няма тыповых прыкмет апавядальнога тыпу станкавай карціны. Паэзію жыцця мастак бача ў прыгажосці і багацці натуры, разнастайнасць перажыванняў адбіваецца  ў самім характары жывапісу і стылізацыі вобразатвору. Гэтыя непасрэдныя узаемаадносіны з натурай у працэсе твора пашыраюць шматмернасць, індывідуальнага вобраза, узмацняюць эмацыянальнае гучанне карціны.

Здаецца, яшчэ нікому з беларускіх мастакоў не ўдалося так востра выявіць праблему адзіноты нашых мацярок, нашых бабуль, якое мы адчуваем праз характэрны вобраз у карціне У. Кожуха “Чаканне” (1989).

Маўклівая постаць жанчыны, зор якой накіраваны ў далечынню. Туды, куды накіраваны яе надзеі, яе чаканні. 

Мастак імкнецца бачыць за прыватным агульнае, за індывідуальным – тыповае і агульначалавечае. У творы У. Кожуха чаканне падаецца не толькі як чаканне канкрэтнай асобы, а менавіта чакання, як надзея на нешта прыгожае, лепшае ў жыцці, якое нібыта патрэбна прыйсці адтуль – адтуль з далека, з іншага сусвета.

Здабытак У. Кожуха – прабема вясковага чалавека, які нясе свой крыж. Глядзіш на мігатлівыя людскія постаці і не заўважаеш у іх нават чысцінкі жаночай красы, якая спрадвек натхняе чалавецтва. Схуднелыя і змораныя, абвешаныя кашамі, яны не пасуюц гораду, які абрынуўся на іх мітусней і тлумам. Літаральна на вачах, дзякуючы тэмпераментнаму, пульсуючаму жывапісу, гратэскавасці тыпажу, абвостранай перадачы рухаў, жанчыны ператвараюцца ў крыжы, капліцы, таямнічыя знакі.

Новае увасабленне разумення вобразу жанчыны, яе сацыяльнай ролі ў грамадстве, новыя адносіны да адлюстравання жанчыны выразіліся ў творчасці маладых мастакоў.

Яскравым прыкладам чаму можа служыць твор Андрэя Бур’яка “Yes smoking”.

Увогуллі матэрыя твораў А. Бур’яка – жывапісная і той жа час графічная, мысіць за кошт рытму ромбікаў на вопратцы герояў. Каляровая экспрэсія не вызывае "крыклівасці" прац. Наадварот, колер нібыта плавіцца на палатне, ствараючы адчуванне ўнутранага гарэння фарбаў.

Карціна “Yes smoking”, гэта не рамантычнае выспяванне прыгажосці жанчыны, як на карціне М. Селяшчука “Канец сезона туманаў”; не тэматычная вобразнасць жыццевай рэальнасці ў яе непасрэдным ўспрыманні, як на карціне У. Кожуха “Чаканне”, гэта нешта новае.

Як раней на сармацкіх партрэтах жанчына выяўлялася з якой-небудзь рэччу, якая адпавядала яе сацыяльнаму значэнню: кніга, манаскія прыналежнасці і г. д. То і зараз жанчына выяўлена з новым атрыбутам яе сучаснага жыцця – цыгарэта.

У творы А. Бурьяка жанчына згубіла сваю эстэтычную прыналежнасць, як увасабленне прыгажосці. Функцыянальную прыналежнасць, як захавальніцца хатняга ачагу. Яе вобраз паказаны ў мільгалецці сучаснага жыцця, з яго характэрнымі турботамі і праблемамі.

Добра вырашына мастаком ідэя фону, дзе прадстае цень дрэў, якія напамінаюць нам аб тым самым мільгалецці жыцця.

 

Літаратура

 

  1. Адамовіч Г. Далучэнне // Мастацтва 1986 № 1. С. 43-46.
  2. Беларускае мастацтва XX дваццатага стагоддзя. Мн., 2003.
  3. Гісторыя мастацтва Беларусі. Т. 6. Мн., 1994.
  4. Дударанка В. Штрыхі да партрэта мастака // Маладосць 2000 № 11. С. 32-34.
  5. Каваленка В. Палет над прасторай  часам // Мастацтва 1997 № 8. С. 38-41.
  6. Раманюк М. Натхнены жыццем вескі // Мастацтва 1992 № 1. С. 44-49.
  7. Фатыхава Г. Запросіны ў свет радасьці // Мастацтва 1995 № 7. С. 62-65.

 

 

 

 

М. Селяшчук. Канец сезону туманаў. 1985.

  

 

 

 

 

У. Кожух. Чаканне. 1989.

 

 

 

 

 

 

А. Бур’як. Yes smoking. 2003.

 

 

Opanasenko
Написал полезное: Opanasenko


ВВЕРХ

meta.ua Яндекс.Метрика

(c) Дизайн-група "Dolphins"