ARTSphera.com.ua продажа и покупка произведений искусства картин работ мастеров

Русский Украинский Английский Немецкий Французский
Зарегистрировано: [1975] мастеров, [365] посетителей.
Опубликовано: [32817] работ.

Поиск по:
RSS feed
Последние новости
Музей азиатского искусства Crow демонстрирует современную японскую керамику
Первая персональная выставка новых произведений художника Яна-Оле Шимана в Касмине открылась в Нью-Йорке
Выставка посвящена голове как мотиву в искусстве
МоМА получает большой подарок от работ швейцарских архитекторов Herzog & de Meuron
Выставка отмечает Андреа дель Верроккьо и его самого известного ученика Леонардо
Последние статьи
«Где командовали высшие существа: Генрих Нюссляйн и друзья» открывается в галерее Гвидо В. Баудаха
Новая экспозиция Высокого музея посвящена искусству южных backroads
Выставка в Глиптотеке предлагает скульптурную одиссею 1789-1914 годов
Первая большая ретроспектива американского фотографа Салли Манн отправляется в Хьюстон
Tate Modern открывает крупную выставку работ пионерской художницы Доротеи Таннинг
Neo-Op: выставка Марка Дагли открывается в галерее Дэвида Ричарда
Выставка новых работ американской художницы Кэтрин Бернхардт открывается в Ксавье Хуфкенс
Вид искусства
Живопись(22953)
Другое(3334)
Графика(3261)
Архитектура(1969)
Вышивка(1048)
Скульптура(617)
Дерево(445)
Куклы(302)
Компьютерная графика(281)
Художественное фото(273)
Дизайн интерьера(254)
Церковное искусство(196)
Народное искусство(193)
Бижутерия(119)
Текстиль (батик)(107)
Керамика(105)
Витражи(103)
Аэрография(74)
Ювелирное искусство(66)
Фреска, мозаика(64)
Дизайн одежды(61)
Стекло(57)
Графический дизайн(38)
Декорации(26)
Лоскутная картина(14)
Флордизайн(9)
Пэчворк(4)
Бодиарт(3)
Плакат(2)
Ленд-арт(2)
Театр. костюмы(0)
День рождения
Евгений Стукальский Викторович
Санан Самедов Сабир
Санан Самедов Сабир Ог.
Харитонов Игорь Владимирович
Полезные ссылки
Ежевика - товары для рукоделия
Облако тегов
Система Orphus


Просмотров: 3012

Міхась Філіповіч


Міхась Філіповіч

 

Міхась Філіповіч

 

Кожная нацыянальная мастацкая школа ў сваім развіцці вылучае майстроў, якія з'яўляюцца свайго роду маякамі, носьбітамі мастацкіх ідэалаў, выразнікамі мастацкай свядомасці свайго народа. Іх творам уласціва глыбокая народнасць — любоў да сваёй Бацькаўшчыны, арганічная сувязь (у тэматыцы, выяўленча-вобразным ладзе і да т. п.) з роднай зямлёй. Ёсць такія мастакі і ў нас. Сярод іх пачэснае месца займае Міхась Мацвеевіч Філіповіч. Нават павярхоўнае знаёмства з яго творчай біяграфіяй пераконвае ў незвычайнасці яркага, самабытнага чалавека. Арганізатар і ўдзельнік першай мастацкай выстаўкі, наладжанай у Мінску ў верасні 1921 г. (паводле колькасці прадстаўленых работ—13 — М. Філіповіч на ёй не меў сабе роўных). Заснавальнік персанальных выставак у беларускім савецкім мастацтве, а таксама прыватнай «акадэміі Міхася Філіповіча» ў Мінску. Першы мастак Беларускага дзяржаўнага музея (з 1923 г.), удзельнік і кіраўнік навукова-этнаграфічных экспедыцый. Аўтар першай вокладкі часопіса «Полымя» і першых ілюстрацый да беларускай савецкай паэмы «Босыя на вогнішчы» М. Чарота (1921). Незвычайна шырокі жанрава-тэматычны дыяпазон М. Філіповіча. Тэматычная карціна на бытавую і гістарычную тэмы, партрэт, пейзаж, нацюрморт, кніжная і часопісная графіка, плакат, карыкатура, тэатральна-дэкарацыйнае афармленне, скульптура, разьба па дрэву, мастацкая цацка — і гэта яшчэ не поўны пералік таго, што было падуладна мастаку. Працаздольнасць М. Філіповіча здзіўляе. На Першай Усебеларускай мастацкай выстаўцы ён паказаў 25 твораў, на другой (1927)—20; на трэцяй (1929)—39! Няма ў нас іншага жывапісца, які 6 на групавых мастацкіх аглядах адразу дэманстраваў столькі работ. Ужо самі іх назвы —«На Купалле», «Беларус і беларуска», «Дудар», «Беларусы ў старасвецкіх вопратках», «Беларуска», «1905 год у Мінску», «Клеці ў Калодзішчах», «Тыпы беларусаў»—сведчвць пра тое, што на палотнах увасоблены многія бакі жыцця беларускага народа. «Філіповіч упершыню і «знайшоў сам сябе» як мастака выключна і цалкам беларускага,— не толькі сваім паходжаннем і нацыянальнай прыналежнасцю, але таксама і ўсім ахопам сваёй мастацкай творчасці, кожным замыслам, кожным помазам пэндзля ці рыскай алоўка... Злучаныя з талентам у асобе Філіповіча шчырая нацыянальная свядомасць, узнятая ў творчых адносінах на вышыню еўрапейскай мастацкай культуры, высуне яго ў далейшым на адно з самых першых месц у шэрагах маладых беларускіх мастакоў»,— пісаў пра жывапісца М. Шчакаціхін.

Абставіны склаліся такім чынам, што Філіповіч толькі часткова здзейсніў высокія спадзяванні сваіх сучаснікаў. Але і тое, што жывапісец паспеў стварыць за сваё кароткае творчае жыццё,— з'ява ў нашым мастацтве значная. Нягледзячы на некаторую эскізнасць, незазершанасць, яго працы хвалююць нас і сёння, таму што ў іх заўсёды прысутнічае народная першааснова, а яна, паводле слоў С. Канёнкава, з'яўляецца «адной з найвялікшых вартасцей мастака». Большасць твораў Філіповіча напоўнена трапяткім жыццём, высакародным чалавечым   пачуццём,   глыбокай   паэзіяй,   вострым адчуваннем бацькаўшчыны.

Найбольш інтэнсіўны перыяд творчай дзейнасці Філіповіча прыпадае на першае паслякастрычніцкае дзесяцігоддзе. Гэты слабавывучаны перыяд быў цікавы і плённы ў нашым мастацтве. Вялікі Кастрычнік абудзіў творчыя сілы беларускага народа, стварыў усе ўмовы для поўнага выяўлення яго мастацкіх магчымасцей. Сотнямі маладых галасоў загаманіла наша літаратура, узніклі першыя прафесійныя нацыянальныя тэатры і музычныя ансамблі. Адначасова ішло фарміраванне беларускай мастацкай школы. У скульптуры яе характэрныя рысы ярка выявіліся ў працах А. Грубэ, у графіцы яркі нацыянальны каларыт характэрны для аркушаў А. Астаповіча. У жывапісе ён асабліва прыкметны ў палотнах М. Філіповіча — мастака, які звярнуўся да нацыянальней тэмы асабліва паслядоўна, стварыў палотны, што з'яўляюцца як бы «кропкай адліку», зыходным момантем у фарміраванні беларускага жывапісу новага часу.

Філіповіч нарадзіўся ў 1896 г. у Мінску. Бацька яго, селянін былога Барысаўскага павета, пасля вайсковай службы застаўся працаваць на чыгунцы ў Мінску. Калі хлопчык падрос, яго аддалі вучыцца ў царкоўнапрыходскую школу, а праз некаторы час ён паступіў у рэальнае вучылішча. У гэты час ён шмат малюе — паводле яго слоў, маляваць ён пачаў вельмі рана, «з тых пор як сам сябе помніў». У перыяд вучобы ў рэальным вучылішчы да Міхася прыходзіць першае захапленне беларускай народнай творчасцю, асабліва ткацтвам. Пра гэта сведчаць яго альбомы замалё-вак народнага мастацтва. Усіх альбомаў дзесяць. Адзін з іх —«Беларускія ткацкія ўзоры»—уласнай рукой Філіповіча датаваны 1910—1925 гадамі. У альбоме змешчаны дзесяць малюнкаў акварэллю. Гэта пераважна замалёўкі арнаментаваных посцілак, народных Строяў Бабруйскага і Слуцкага раёнаў. Мяркуючы па манеры выканання, слуцкія замалёўкі з'яўляюцца, відаць, больш раннімі. Талент каларыста ўжо адчуваецца ў іх. Асноўнымі колеравымі спалучэннямі тут часцей за ўсё з'яўляюцца амаль чысты ультрамарын з яркім аранжавым, чырвоным і карычневым колерамі, якія густоўна згарманізаваны. Межы кожнай фарбы дакладна вызначаны арнаментам, які выяўляецца звычайна ў поўнай сіметрыі, з тонкім адчуваннем рытму.

Цвёрда вырашыўшы стаць мастаком, Філіповіч у 1918 г. амаль без сродкаў едзе ў Маскву, каб любой цаной ажыццявіць сваю мару. Аднак адразу паступіць у мастацкую навучальную ўстанову Філіповічу не ўдалося. I таму Міхась паступае спачатку ў Маскоўскі межавы інстытут. Адначасова ён займаецца ў прыватнай студыі мастака А. Хатулёва. Заняткі ў студыі былі для Філіповіча вельмі плённымі; праз год ён пакідае межавы інстытут і пераходзіць у Вольныя мастацкія майстэрні (з 1920 г.— ВХУТЕМАС). Займацца жывапісам Філіповічу пашчасціла ў славутага рускага мастака Канстанціна Каровіна. Адначасова ў музеі імя А. С. Пушкіна Філіповіч ў гэты перыяд вывучаў французскіх імпрэсіяністаў і постімпрэсіяністаў, што адбілася ў яго палотнах 20-ых гадоў.Скончыць ВХУТЕМАС Філіповічу не ўдалося з прычыны цяжкага матэрыяльнага становішча (бацькі мастака памерлі, калі яму было 4 гады, дапамагаць яму не было каму). Ён меў слабае здароўе, з-за гэтага яго нават дэмабілізавалі з арміі. У халодным і цёмным інтэрнаце ВХУТЕМАСа Міхась адчувае сябе вельмі блага, таму з цяжкім сэрцам пакідае вучобу і ў канцы 1921 г. вяртаецца ў Мінск.

У 1921—1922 гг. Філіповіч стварае серыю карцін на беларускія гісторыка-этнаграфічныя і фальклорныя сюжэты. Найбольш значнымі сярод іх былі «На Купалле», «На казачны матыў», «Сімвалічная фігура вясны» і інш.

У    жніўні    1922 г. у Мінску адкрыта  і першая  персанальная     выстаўка    Філіповіча. Пра тое ўражанне, што рабілі творы Філіповіча на гледачоў, і пра некаторыя асаблівасці ранніх палотнаў жывапісца дае яркае ўяўленне артыкул 3, Бядулі «Выстаўка карцін маляра М. Філіповіча», Пісьменнік адзначае герш за ўсё народны характар жывапісу Філіповіча. «Адразу вочы разбягаюцца па яскравых фарбах, узятых жыўцом з тканін і паясоў Случчыны, Пінцічыны і Барысаўшчыны. Усе вобразы носяць каларыт гэтых фарбаў, якія з лершага погляду робяць уражанне манатоннасці. Фарбы болей усяго мітусяцца вось якія: сінія (ультрамарын), ружовыя, чырвоныя, ліловыя, зялёныя, чорныя і г. д. Колеры наогул вельмі яркія, ажно слепяць вочы. Лініі ва ўсіх карцінах упрошчаныя, як бы сечаньія тапаром, штрыхі адважныя і смелыя, чуец-ца асаблівая моц, экспрэсія, жывы рух, казачнасць, вобразная фантастычнасць, нейкі таемны размах... Ужо два гады, як гэты мастак углыбляецца ў вывучэнне беларускага стылю: штудзіруе родную арнаментацыю, кампазіцыю нашых фарбаў, вучыць беларускую міфалогію паводле працы нашых этнографаў і вучоных — словам, узяўся якраз за такую ўдзячную для маляра працу, дзе ёсць яшчэ багатае нечапанае поле»,— у захапленні адзначае пісьменнік.

Пасля персанальнай выстаўкі (паводле слоў мастака А. Марыкса, яе наведалі Я. Купала, М. Чарот і іншыя пісьменнікі, дзеячы нацыянальнай культуры) імя Філіповіча становіцца ў рэспубліцы ўсё больш вядомым і папулярным. У 1923 годзе мастака запрашаюць на працу ў Беларускі дзяржаўны музей. Перад Філіповічам з яго цікавасцю да народнага мастацтва, шлях да якога ён так доўга шукаў, лёс сам расчыніў дзверы да скарбніц роднай культуры. Працуючы ў музеі, жывапісец рупліва замалёўвае ў сваім альбоме кожны новы касцюм, кожны арыгінальны ўзор на ім. Ён удзельнічае ў навуковых экспедыцыях па збору помнікаў мастацтва, народнай творчасці. Відаць, не знойдзецца такога кутка ў Беларусі, дзе б мастак не пабываў разам з супрацоўнікамі музея.

Пра тое, як прагна вывучаў Філіповіч беларускую народную творчасць, гавораць альбомы з замалёўкамі, якія мастак у 1946 г. здаў у Рэспубліканскі Дом народнай творчасці.

Усіх альбомаў з малюнкамі Філіповіча дзесяць. У чатырох з іх, больш позніх па часу, змяшчаюцца 177 акварэлей. Перад намі на старонках альбомаў паўстаюць жывыя, запаміналыныя вобразы прадстаўнікоў беларускага народа ў нацыянальным адзенні. Замалёўкі рабіліся ў тагачасных Мінскай, Баранавіцкай, Палескай, Бабруйскай, Пінскай, Магілёўскай, Полацкай, Віцебскай абласцях.

Шэсць альбомаў Філіповіча («Беларускія дарэвалюцыйныя хаты», «Народная драўляная разьба», «Народныя паясы», «Віцебская набойка», «Народныя пернікі», «Беларускія ткацкія ўзоры») змяшчаюць майстэрскія акварэльныя малюнкі гэтых відаў народнага мастацтва. Гэтыя шматлікія акварэлі сведчаць пра тое, як грунтоўна рыхтаваў сябе малады Філіповіч для будучай працы на ніве беларускага мастацтва. Большасць ма-люнкаў зроблена ў 1925—1930 гадах, калі мастак працаваў у Беларускім дзяржаўным музеі. У гэты ж перыяд Філіповіч стварае вобразы тыповых прадстаўнікоў свайго народа. Пра гэта сведчаць карціны «Касцы», «Беларускія сяляне на кірмашы», «Стары беларус з люлькай».

Асабліва вабілі Філіповіча - дудары, лірнікі і цымбалісты — носьбіты народнага мастацтва. Ён асабіста ведаў многіх дудароў і лірнікаў з Міншчыны, Случчыны, Палесся і пасля чарговай паездкі ўсхвалявана расказваў сябрам-мастакам, якія яркія характары яму ўда-лося адшукаць. Пад уражаннем гэтых сустрэч жывапісец у 1923—1925 гадах адну за адной стварае карціны «Лірнікі», «Цымбалісты», «Група лірнікаў на кірмашы», «Дудар» і інш. Як успамінала дырэктар Дзяржаўнага мастацкага музея БССР А. Аладава, напісанае пастозна, густа, з шырокай, упэўненай лепкай формы палатно вылучалася моцным жыццёвым рэалізмам. Уплыў Сезана тут яшчэ адчуваўся ў своеасаблівай абагульненасці і сінтэзаванасці формы, часткова ў саміх прыёмах пісьма, але гэта ўжо было пераважна арганічнае засваенне, сфарміраванае ў працэсе пісання.

Першыя поспехі акрылялі, але разам з тым з усёй сур'ёзнасцю адчувалася неабходнасць далейшай мастацкай прафесіяналізацыі, авалодання сакрэтамі мастацкай тэхнікі. Улічваючы здольнасці і перспектыўнасць маладога мастака, Народны камісарыят асветы БССР у 1925 годзе накіраваў яго ў Маскву ў Вьішэйшыя мастацка-тэхнічныя майстэрні (ВХУТЕМАС). Філіповічу была прызначана дзяржаўная стыпендыя, якая давала магчымасць, не раскідваючыся на выпадковыя заробкі, спакойна авалодаць сакрэтамі жывапіснага майстэрства.

Займаючыся ў ВХУТЕМАСе (у А. Дрэвіна і Р. Фалька), мастак ні на хвіліну не губляе сувязей са сваім краем, з Інбел-культам. Да 1930 г. ён удзельнічае ва ўсіх без выключэння мастацкіх выстаўках, што адбываюцца ў Мінску. Са-праўдным творчым трыумфам для беларускага жывапісца была Трэцяя Усебеларуская мастацкая выстаўка, што адбылася ў 1929 г. Як адзначалася, на ёй Філіповіч паказаў адразу 39 твораў!

Характар тагачасных творчых шуканняў Філіповіча найбольш ярка выяўляецца ў яго шматлікіх партрэтах 1927— 1930 гадоў. Гэта перш за ўсё «Партрэт артыста Г. Ю. Грыгоніса», «Дзяўчынка ў скіндачцы», «Беларуская сялянка», «Жанчына ў намітцы», «Партрэт дзяўчыны» і інш.

Яго прафесійнае майстэрства з кожнай новай працай усё больш удасканальваецца. Абагульнены, дакладны малюнак, упэўненая лепка формы, прыгожы каларыт, тэмпераментная манера пісьма — гэтыя якасці яскрава выявіліся ў творах маладога беларускага жывапісца. Філіповіч паступова адыходзіць ад дэкаратыўнай і ўмоўна-стылізаванай манеры пісьлда, яго жывапісны мазок становіцца больш дробным і дакладней выяўляе багацце формы і колеру натуры.

У 1928 г. па дзяржаўнаму заказу на тэму «Чалавек за працай» ён напісаў карціну «Апрацоўка лёну». У творы даволі яскрава відаць рысы новай манеры і фармальных шуканняў жывапісца ў гады вучобы ў ВХУТЕМАСе. Адчуваецца некаторая залежнасць ад жывапіснага стылю Фалька і часткова ад кірункаў нерэалістычнага жывапісу. Але ў кампазіцыйна-рытмічнай пабудове жывуць традыцыі старых майстроў, класічнай спадчыны рускага і заходнееўрапейскага жывапісу.

Наша крытыка дагэтуль не ацаніла сюжэтна-тэматычныя карціны М. Філіповіча 1930-ых гадоў: «Ворыва» (1930), «Чырвонаармейцы ў вёсцы» { 1931), «Паўстанне К. Каліноўскага», «1905 год у Мінску» (1931—1932)—першыя творы абагульненага характару на сучасную мастаку і гістарычную тэматыку. На фоне рыхлых па малюнку і форме тагачасных карцін Касцялянскага, Красоўскага і нават Ахрэмчыка гэтыя палотны глядзяцца сапраўднымі шэдэўрамі.

Творчасць М. Філіповіча вартая грунтоўнага манаграфічнага даследавання. Асобна лложна гаварыць пра яго станковую і кніжную графіку, пра карыкатуры, да якіх жывапісец-патрыёт і грамадзянін звярнуўся ў гады Айчыннай вайны на старонках «Партызанскай дубінкі» з першага нумара. «Казачны» (паводле выразу Е. Міровіча) талент глыбока народнага мастака не менш ярка разгарнуўся ў працы над дэкарацыямі да оперы «Кветка шчасця» А. Туранкова, створанай па матывах драмы «На Купалле» М. Чарота. Паказаная ў 1940 г. на Дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве, опера, а разам і праца Філіповіча, стала сапраўдным мастацкім святам. Зусім не даследаваным застаецца маскоўскі перыяд жыцця і творчасці жывапісца (у пачатку 30-ых гадоў ён трапіў пад агонь вульгарызатарскай крытыкі, вымушаны быў пакінуць родны Мінск і жыў у Маскве — без прапіскі, усімі закінуты, неўладкаваны, амаль забыты). Сёння, ахопліваючы ў думках зробленае Філіповічам, цяжка паверыць, што ён пражыў усяго 51 год (памёр у 1947 г. у Маскве). Пры чытанні артыкулаў 1930-ых гадоў часам думаецца, што на творчасці жывапісца вульгарызатарская крытыка вастрыла сваю тэрміналогію. «Ідэалізатар рабскага побыту, дапатопнай сахі», вынаходнік «навамодных фармалістычных прыёмаў», прадстаўнік «псеўданацыянальнага стылізатарства»—усе гэтыя і лдногія іншыя «перлы» мастацтвазнаўчай думкі можна адшукаць у публікацыях А. Касцялянскага, I. Гурскага і нават М. Арловай. Але ніякія ярлыкі няздольныя засланіць ад нас яркую і самабытную постаць сапраўды народнага беларускага мастака, які паводле слушнага назірання Шчакаціхіна служыў свайму народу «кожным мазком, кожнай рыскай малюнка».

Час не толькі не аддаў забыццю яго таленавітую і самабытную творчасць, але, наадварот, яшчэ раз пацвердзіў, наколькі неабходнымі і своечасовымі былі пошукі гэтага натхнёнага майстра, аднаго з выдатных пачынальнікаў беларускага савецкага мастацтва, які развіваўся ў рэчышчы нацыянальнай культуры. Імкненне сённяшніх майстроў успрымаць і развіваць традыцыі народнай творчасці сведчаць пра плённасць таго шляху, якім ішоў Міхась Філіповіч.

Паводле ўспамінаў вядомага савецкага ілюстратара Р. Філіпоўскага, у пачатку 1920-ых гадоў М. Філіповіч стварыў у Мінску ўласную прыватную Акадэмію, дзе атрымалі першыя мастацкія веды таленавітыя юнакі і дзяўчаты (у тым ліку аўтар успамінаў). Урок Філіповіча жывы і сёння. Ён не быў (як лічыў М. Шчакаціхін) першаадкрывальнікам роднай прыгажосці — да Філіповіча на ніве роднай культуры ўжо працавалі К. Каганец і Я. Драздовіч. Аднак у Савецкай Беларусі Філіповіч сапраўды быў першым на ніве нацыянальнай культуры. Як прыродны, вельмі адметны, арыгінальны жывапісец ён не мае сабе роўных. Яго шматгранная творчасць — сапраўды «акадэмія», мастак сцвярджае сваім жывапісам народнасць, шчырасць, гуманізм і праўду жыцця — якраз тое, на чым трымалася і заўсёды будзе трымацца сапраўднае мастацтва.

Філіповіч, несумненна, з яўляецца найбольш цэласнай і самабытнай асобай у мастацтве Беларусі 1920—1940 гадоў. Асноўная лінія ў яго мастацтве (у фармальных адносінах)— гэта паслядоўнае развіццё пластычных і кампазіцыйных праблем, а таксама яркая нацыянальная тэматыка. «Рэвалюцыя формы, пошук новых тэхнічных прыёмаў, новых сродкаў для вырашэння новых, пастаўленых у мастацтве высокіх задач»,— так вызначаў напрамкі тагачасных плыняў, у тым ліку і пошукаў Філіповіча, наш выдатны мастацтвазнаўца Мікола Шчакаціхін.

Ужо ў працах 1920—25 гадоў Філіповіч паўстае як мастак, які захапляецца беларускай народнай тэматыкай, колерам, сугучным прыродзе і характарам тутэйшых людзей, што надае яго палотнам дэкаратыўнае гучанне. Народныя святы з чарадзейнай музыкай рытму, шпаркага руху, экспрэсіяй колеру, еднасць чалавека з прыродай, мерны рытм сялянскай працы і мелодыя народнай песні ўвасоблены на палотнах Філіповіча. Рэальная аснова выяўляецца ў іх як сінтэз тыповых рыс, абагульненых і зведзеных да манументальных форм.

Вылучэнне больш значных з пункту гледжання мастака элементаў прыводзіць да размяшчэння іх у кампазіцыях такім чынам, каб адразу выразна адчувалася іх галоўная, кіруючая роля, ідэя твора.

Адметнай   рысай   мастацкага     бачання М.  Філіповіча  з'яўляецца   своеасаблівая мяккасць   колеравых     суадносін.     Возьмем,   напрыклад,   карціну   «На   Купалле» (1921).  Яе  можна  лічыць  вяршыняй жывапісных   і   кампазіцыйных     дасягненняў Філіповіча  20-ых  гадоў.  Кампазіцыя  будуецца   па   пластычнай     схеме  ў  крузе, што   надае  ёй   напружанасць,  дынамізм, выклікае  асацыяцыі     з    энергіяй     адпушчанай   спружыны.    Жывапіс — тэмпераментны,   размашысты,  з  проціпастаўленнем  цёплых  ружовых,   чырвоных,     жоўтых  колераў тонка распрацаваным ліловым,  блакітным,  пурпурным  тонам,  зведзеным   да     каларыстычнага     адзінства. Вядома,   што   на   сінтэтычнасць,   манументальнасць   жывапіснай   пластыкі   мастака зрабілі пэўны ўплыў фальклор і народнае  мастацтва  Беларусі,  чым  М.  Філіповіч    захапляўся     з     юнацкіх     гадоў. 3   гэтага   шчырага   захаплення   натуральна   «прараслі»   якасці,   невядомыя   дагэтуль   у   нашым   мастацтве.  Так,  у  творы «Народнае   гулянне»    (1921)   прысутнічае ласкавая  іронія, характэрная для народнай творчасці, пяшчота.  Пры вялікай зацікаўленасці   мастака  фальклорнымі   матывамі  і  нацыянальным    тыпажом    (пра гэта сведчаць   самі   назвы   прац   1921 — 1925  гг.:   «Беларусы  ў  старасвецкіх  вопратках»,   «Тыпы    беларусаў»,     «Група   на кірмашы»  і  іншыя) мастацтва Філіповіча далёкае   ад  літаратурнасці.     Яго     творы маюць  сталую  форму,  насычаную  дэкаратыўнасцю.    Згадайма    эпічна-манументальны     вобраз     «Старога     беларуса     з люлькай».       Велічнасць       вобраза-тыпа, вобраза-абагульнення     ствараецца      тут чыста    пластычнымі     сродкамі.     Палітра стрыманая:    чырвона-карычневыя,     блакітна-зялёныя,     белыя     колеры.   А  вось для   работы   «Стары     пастух  з   ражком» мастак выбірае надзвычай поліфанічную аркестроўку — ад  аранжава-вохрыстых  з чырвона-ліловымі    да    ізумрудна-блакітных,  ультрамарынавых,     нават     чорнага.

Карціна на гістарычную тэму «Бітва на Нямізе» напісана энергічна, з рэзкім размахам, напружанай экспріяй. асяроддзя дае магчыі успрымаць значнасць дзеяння, пра гістарычнага часу. Па стылістыцы “Бітва на Нямізе» нагадвае старадаўніі ларускія мініяцюры.

Бясконца шкада, што такія творі «Музыкі», «Цымбалісты», «Беларускія сяляне на кірмашы», страчаны ці зніклі ў час Вялікай Айчыннай вайны, збядняе нашы веды пра мастацкія пошукі 1920—1925 гг.

Галоўнае і унікальнае ў асобе М. Фіпіповіча — гэта глыбокая народнасць, беларускасць, гарманічны пачатак, чысціня пачуццяў, высокі пункт адліку нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей. Сапраўдны мастак-наватар, ён меў уласную тэму, распрацаваў для сябе пластычную мову. Бескампрамісны і незалежны, Міхась Філіповіч напісаў творы, якія ўвасобілі час, зрабіліся падзеяй нашай нацыянальнай культуры.

 

Літаратура

 

 

1.    Гісторыя Беларускага мастацтва. Т. 4. Мн., 1990.

2.    Дробов Л. Н. Живопись Советской Белоруссии (1917-1945). Мн., 1979.

3.    Люторович П. В. Искусство Советской Белоруссии. Мн., 1959.

4.    Маціевіч А. Талент бескампрамісны і незалежны // Мастацтва Беларусі 1988 № 5.

5.    Орлова М. А.  Искусство Советской Белоруссии. Мн., 1960.

6.    Шматаў В. Ф. Беларуская графіка 1917-1941 гг. Мн., 1975.

7.    Шматаў В. Ф. Міхась Філіповіч. Мн., 1991.

8.    Шматаў В. Ф. Урок у “акадэміі Міхася Філіповіча” // Мастацтва Беларусі 1988 № 5.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Міхась Філіповіч. Бітва на Нямізе (1921). Нацыянальны мастацкі музей РБ.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Міхась Філіповіч. Народнае гулянне (1921). Нацыянальны мастацкі музей РБ.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Міхась Філіповіч. Стары беларус з люлькай (1921). Нацыянальны мастацкі музей РБ.

 

Opanasenko
Написал полезное: Opanasenko


ВВЕРХ

meta.ua Яндекс.Метрика

(c) Дизайн-група "Dolphins"